"Уся ваша абаротка ў валютнай выручцы!" Лукашэнка настройвае экспарцёраў на актыўную работу
"Гандаль таварамі на экспарт амаль увесь мінулы год горшы за папярэдні. З адмоўных значэнняў выбраліся толькі ў лістападзе-снежні. І, здавалася б, можна ганарыцца вынікам - выканалі экспартны план пяцігодкі. Вось толькі заданні па экспарце канкрэтных тавараў, якія вы самі ж сабе ўстанаўліваеце, у мінулым годзе не выкананы нават напалову", - сказаў Прэзідэнт.