Футбалісты "МЛ Віцебск" згуляюць з жодзінскімі тарпедаўцамі на старце новага чэмпіянату Беларусі
Дзеючы чэмпіён краіны "МЛ Віцебск" пачне абарону тытула выязным матчам з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам". Уладальнікі серабра футбалісты мінскага "Дынама" таксама ў гасцях сустрэнуцца з бронзавым прызёрам мазырскай "Славіяй".