Расейскія і беларускія спартоўцы, якім Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) даў права выступаць на сёлетняй Паралімпіядзе ў Італіі, не прайшлі кваліфікацыю на спаборніцтвы, заявіў у інтэрвію Ўкраінскай службе Радыё Свабода прэзыдэнт Нацыянальнага паралімпійскага камітэту Ўкраіны Валерый Сушкевіч.