Якога надвор'я чакаць беларусам 27 лютага? Расказалі ў Белгідрамеце
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер ноччу прагназуецца паўднёвы 3-8 м/с, днём 5-10 м/с.