Адзіны ўрок "Беларуская жанчына - сімвал сілы і натхнення" пройдзе ў школах 5 сакавіка
Мерапрыемства прымеркавана да агульнарэспубліканскага свята - Дня жанчын. Як адзначаецца ў метадычных рэкамендацыях, асноўнай мэтай заняткаў стане фарміраванне ў навучэнцаў павагі да жанчыны, прызнанне яе значнай ролі ў гісторыі і сучаснасці беларускай дзяржавы.