Арт-батл, перформансы, кінавечар у музеі. Чым здзівіць інтэрактыўны мультыжанравы фестываль у Віцебску
Фестываль прысвечаны Казіміру Малевічу і творчаму аб'яднанню УНОВІС.
Ключавыя яго мерапрыемствы пройдуць у канцэртнай зале "Віцебск" з 16.00 да 0.00. Галоўнай падзеяй стане арт-батл "Сігнал Малевіча", у якім прымуць удзел як прафесійныя мастакі, так і таленавітыя студэнты.