Суд у Вільні прызнаў Лаўрынаса Рагяльскіса вінаватым у распальваньні нянавісьці да беларусаў і габрэяў, а таксама ў апаганьваньні месца грамадзкага шанаваньня — у кастрычніку 2020 году ён спрабаваў зьнішчыць каля амбасады Беларусі ў Літве мэмарыял памяці загінулых пасьля 2020 году беларусаў.