Канькабежац Галавацюк атрымаў перамогу ў фінале Кубка Расіі на тысячы метраў
У другі дзень спаборніцтваў лідар нашай мужчынскай спрынтарскай каманды паказаў лепшы вынік на дыстанцыі 1000 м. Галавацюк апярэдзіў Мікіту Базюка з Чэлябінскай вобласці і Віктара Муштакова з Алтайскага края. У гэтым жа відзе праграмы ў жанчын беларуска Ганна Дамарацкая стала шостай.