Пэнсіянэрку, якая адседзела «суткі» за карагод у лесе, пакаралі арыштам за здымак ля навагодняй ялінкі з партыйным сьцягам
Судзьдзя Віталь Каўбеня (суд Савецкага раёну Гомелю) пакараў арыштам на 15 сутак 59-гадовую жыхарку абласнога цэнтру Алу Караленка. Міліцыя абвінаваціла яе ў несанкцыянаваным пікеце. Так быў трактаваны здымак са сьцягам БСДП каля навагодняй ялінкі 1 студзеня.