«Больш няма на каго вешаць». Жыхарку Гомеля асудзілі на 75 сутак
![«Больш няма на каго вешаць». Жыхарку Гомеля асудзілі на 75 сутак](https://gdb.rferl.org/D4FA058E-E08F-4653-AC39-367E26990AEF_cx0_cy0_cw99_w800_h450.jpg)
Чарговы арышт на месяц атрымала жыхарка Гомеля Анастасія Перавошчыкава. Яна ўжо была асуджаная на 15 сутак па тры разы. Цяпер — яшчэ два разы па 15 дзён. Агулам у ІЧУ Анастасія мусіць правесьці 75 сутак.