Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Усік перад боем з Джошуа не дае свету забыцца на Украіну: перайшоў на родную мову, шчыра кажа пра вайну замежнікам, нясе нацыянальны каларыт

Вельмі круты амбасадар.

20 жніўня ў сталіцы Саудаўскай Аравіі адбудзецца галоўны баксёрскі бой 2022 года: украінец Аляксандр Усік і брытанец Энтані Джошуа правядуць паядынак-рэванш (у першым баі ўпэўнена перамог украінец). Але ўвага да гэтай падзеі прыцягваецца не толькі спартыўнай часткай – Усік карыстаецца атрыманай вялізнай медыя-пляцоўкай (а двубою чакаюць ва ўсім свеце), каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на вайну ва Украіне, якая працягваецца ўжо больш за пяць месяцаў.

Спартсмен цалкам перайшоў на ўкраінскую мову, і вось яшчэ прыклады, як Усік не дае аматарам боксу забыць пра Украіну. 

Цалаваў родны сцяг з надпісам «Я за Украіну»

Пасля адкрытай трэніроўкі каманда Усіка зладзіла фотасесію, падчас якой Усік фатаграфаваўся з украінскім сцягам і цалаваў яго.

А на саму трэніроўку баксёр выйшаў у жоўта-блакітнай цішотцы з надпісам «Colors of freedom» («Колеры свабоды» – Tribuna.com).

Наўпрост заявіў журналістам, што Расія бамбіць Украіну, а таксама што падтрымлівае УСУ

Усік распавядае замежным журналістам пра тое, што адбываецца ў яго роднай краіне. Так, ён шчыра адказаў на пытанне пра вайну буйнога YouTube-блогу пра бокс «iFL TV». 

А ў інтэрв’ю для The Telegraph Аляксандр выказаў словы падтрымкі ўкраінскім вайскоўцам. Вось гэты фрагмент:

– Я атрымліваю галасавыя і відэапаведамленні ад воінаў, якія моляцца за маю перамогу. Гэта людзі, якія мяне матывуюць. Яны ўсімі сіламі абараняюць нашу незалежнасць, свабоду, культуру ад тых, хто хоча нас зруйнаваць і знішчыць, хто не хоча, каб мы існавалі.

Калі я нешта кажу, мае словы і дзеянні супадаюць. Я не палітык, а спартсмен. Я проста хачу пабачыць сваіх дзяцей, якія цяпер у Еўропе. Я не бачыў іх амаль паўгода, таму я проста хачу абняць іх і павячэраць з імі. А потым вярнуся ў Кіеў, – сказаў спартсмен.

Прасоўвае ўкраінскую культуру: на апошнюю прэс-канферэнцыю выйшаў у казацкім адзенні і заспяваў «Червону калину»

Пераходам на ўкраінскую мову Усік не абмежаваўся, спартсмен вырашыў увогуле прасоўваць украінскую культуру. Па-першае, ён змяніў імідж, зрабіўшы адметны казацкі чуб.

А на апошнюю прэс-канферэнцыю Усік выйшаў у казацкім адзенні і праспяваў «Червону калину». Увага, гледзячы гэта відэа можна мімаволі адчуць казацкую асалоду.

Такім чынам, усе спрэчкі наконт таго, ці варта было дазваляць Усіку выехаць з Украіны, быццам бы адпалі.

Можна толькі парадавацца за суседзяў, што ў іх ёсць такі амбасадар у спорце.

Пры напісанні артыкула выкарыстоўваўся матэрыял украінскай «Трыбуны».

Источник

Сообщение Усік перад боем з Джошуа не дае свету забыцца на Украіну: перайшоў на родную мову, шчыра кажа пра вайну замежнікам, нясе нацыянальны каларыт появились сначала на Спорт Беларуси.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *