Чыкіда стаў лепшым іграком другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе
У гасцявым паядынку з футбалістамі "Віцебска" капітан мазырскай "Славіі"
аформіў галявы дубль і асісціраваў Кірылу Кірыленку пры трэцім узяцці
варот гаспадароў. У выніку мазыране атрымалі валявую вікторыю з лікам
3:2.