Добавить новость
Старая мельница (Поставы)
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

«Обитель света» мастака


12 студзеня ў Доме рамёстваў “Стары млын” адкрылася выстава рэпрадукцый карцін сусветнавядомага рускага мастака Мікалая Рэрыха, прадастаўленая аддзяленнем Міжнароднага Цэнтра Рэрыхаў у Рэспубліцы Беларусь.

У Паставы выставу прывезлі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы “Амрыта” з г. Смаргонь, пераважна якія і зрабілі яе: за ўласныя грошы купілі рэпрадукцыі, самі вырабілі рамы. Як расказала на адкрыцці першы намеснік старшыні беларускага аддзялення Цэнтра Людміла Міхайлаўна Шасціракова, экспазіцыя — а яна размясцілася ў дзвюх выставачных залах — складаецца больш чым з 45 рэпрадукцый лепшых карцін мастака. Усяго ж за сваё жыццё ён напісаў каля 7 тысяч палотнаў, якія захоўваюцца як у дзяржаўных музеях, так і ў прыватных калекцыях амаль усіх краін Еўропы, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Самая вялікая калекцыя знаходзіцца ў Маскве, у грамадскім Музеі імя М. К. Рэрыха, створаным яго малодшым сынам Святаславам.


Л. М. Шасціракова.
— Творчасць Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха прыраўноўваецца да творчасці тытанаў эпохі Адраджэння, — гаварыла, звяртаючыся да прысутных — работнікаў культуры, выкладчыкаў і навучэнцаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера і іншых гараджан, — Л. М. Шасціракова. — Мы ведаем яго не толькі як мастака, але і як філосафа, сцэнографа, пісьменніка, падарожніка, археолага, актыўнага грамадскага дзеяча. Рэрых быў членам каля ста акадэмій мастацтваў і іншых арганізацый, сам заснаваў больш за дзясятак культурных і адукацыйных устаноў і таварыстваў у розных краінах, што сведчыць пра яго значнасць у свеце. На працягу ўсяго жыцця ён не стамляўся паўтараць, што для чалавецтва, нашага эвалюцыйнага развіцця вельмі вялікую ролю адыгрывае культура — гэта значыць, мастацтва. Таму так важна берагчы помнікі архітэктуры і жывапісу, як мага больш слухаць цудоўную музыку і паэзію.
Усім, хто прыйшоў на адкрыццё выставы, Людміла Міхайлаўна пажадала цікавага прагляду і зазначыла: карціны аўтара могуць даць вельмі шмат, бо ў кожнай з іх закладзена мінулае, сучаснае і будучыня.


Манціруючы экспазіцыю, рэпрадукцыі спецыяльна размясцілі ў храналагічным парадку — ад самых першых да апошніх работ мастака, каб можна было прасачыць не толькі яго творчасць, але і жыццёвы шлях, якія цесна пераплецены. А расказалі пра іх члены аддзялення Міжнароднага Цэнтра Рэрыхаў у Беларусі з Мінска і Глыбокага, якія перыядычна выконваюць ролю экскурсаводаў на грамадскіх пачатках. Яны дастаткова падрабязна спыніліся на фарміраванні шматграннай асобы М. К. Рэрыха, яго настаўніках і наватарстве, мастацкай манеры і перыядах творчасці, звязаных з вывучэннем гісторыі і культуры Старажытнай Русі і тых краін Еўропы, Азіі, Амерыкі і Усходу, дзе Мікалай Канстанцінавіч пабываў падчас шматлікіх падарожжаў і навуковых экспедыцый, а таксама на серыях напісаных ім карцін. З многімі прадстаўленымі на выставе работамі пазнаёмілі дэталёва.
Экскурсія доўжылася амаль гадзіну і была асабліва цікавай і карыснай дзецям, якія робяць першыя крокі ў выяўленчым мастацтве. Магчыма, для кагосьці з іх Мікалай Рэрых — чалавек свету, высокай адукаванасці і духоўнасці — стане прыкладам у творчасці і жыцці.
Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *