Добавить новость
Старая мельница (Поставы)
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

На захаванне традыцыйных промыслаў


Не хацела ўзгадваць пра неспрыяльнае надвор’е падчас фестывалю — гэта ўжо рабілі калегі ў папярэдніх справаздачах, ды мушу: менавіта яно не дало ўмельцам разгарнуцца, як бывала ў ранейшыя гады, ва ўсёй красе, паказаць людзям вялікія і маленькія шэдэўры, падрыхтаваныя да галоўнай у Паставах выставы года. Тым не менш Горад майстроў сустракаў наведвальнікаў два дні.



У нядзелю ў гарадскім парку, побач са сцэнай, абуладка валіся госці з Шумілінскага, Браслаўскага, Докшыцкага, Глыбоцкага раёнаў, якія прывезлі з сабой кераміку, лоза- і саломапляценне, вышыўку, разьбу па дрэве, а таксама традыцыйную кухню. Штатныя наведвальнікі не маглі не заўважыць адсутнасці члена Беларускага саюза майстроў Ліліі Радзі¬вонаўны Зарэцкай з вёскі Навасёлкі-І. Праўда, невялікую частку яе работ прадстаўляла дачка — Таццяна Сарока. Непадалёк размясціліся пастаўскія майстры Галіна Сцяпанаўна Калдышкіна (вязаныя на прутках і кручком сурвэткі, дзіцячае адзенне, паланцін, кардыганы, сумачкі), Сяргей Уладзіміравіч і Людміла Эдуардаўна Шчэрба (кераміка), Анжаліка Эдуардаўна Рагута (валенне з воўны: сумачкі, упрыгажэнні, шалікі, шапачкі), Леанарда Уладзіміраўна Іванова (вышыўка і бісерапляценне). Прыцягвалі ўвагу невялікая выстава габеленаў і палатка Дома рамёстваў “Стары млын” з традыцыйным саломапляценнем, ткацтвам, вышыўкай, керамікай, лялькамі.
— Да фестывалю рыхтаваліся грунтоўна, а намаганні былі скіраваны на захаванне традыцыйных промыслаў, — расказвала дырэктар установы Таццяна Мікалаеўна Петух. — Рабілі сувеніры, шылі народны касцюм, кашулі, плялі паясы. На жаль, з-за непагадзі не змаглі многага паказаць. Але стараліся ўсе. Як я часам жартую, цуды ствараюць пяць чалавек і дзесяць рук.


Жыццё не стаіць на месцы, час уносіць карэктывы і ў такія мерапрыемствы, як фестывалі. Ці заўсёды будзе пад яго дахам месца выставам народных майстроў? — закраліся сумненні. Таццяна Мікалаеўна развеяла іх даволі важкімі аргументамі.
— Кожны чарговы фестываль дае нам імпульс да творчасці і пошуку новых форм работы, — заўважыла яна. — Спецыялістамі абласнога метадычнага цэнтра ў якасці брэнда выбрана народнае адзенне. Прытым што ўсе кірункі нясуць у сабе нейкую часцінку традыцыйнасці, народнай культуры, менавіта касцюм вызначае, адкуль той ці іншы артыст, які выходзіць на сцэну. Вось і ў нашых планах шыццё народных касцюмаў. Разлічваем, што заказчыкамі стануць мясцовыя самадзейныя калектывы. А шыць у нас ёсць каму: нядаўна ў калектыў прыйшла Юлія Калядзі¬на. 

Майстар яна адмысловы: наведвальнікі Горада майстроў ужо маглі ў гэтым пераканацца. Хочацца на больш шырокай аснове заняцца і керамічнай цацкай, але для гэтага патрэбна муфельная печ (спецыяльнае прыстасаванне для нагрэву металу, гліны да зададзенай тэмпературы — аўт.). Сёлета да Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” Вольга Мікалаеўна Гукава і Вольга Аляксандраўна Сафонава (Вольга Аляксандраўна цяпер у дэкрэтным водпуску) распрацавалі некалькі відаў цацак і рабілі іх у маленькай печцы, якую ўзялі ў арэнду. Спадзяюся, што рэалізацыя сувенірнай прадукцыі, якую будзем вырабляць, паспрыяе ўмацаванню матэрыяльнай базы ўстановы, што ўрэшце дасць магчымасць развівацца далей.
Галіна ПІШЧ.

Фота Антона ЧАЛЕЯ

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *