Добавить новость
Старая мельница (Поставы)
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

З любоўю да роднага краю


Частка экспазіцыі фатографа.

Адным з першых мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” стала адкрыццё ў Пастаўскім Доме рамёстваў “Стары млын” дзвюх выстаў — фатографа Антона Чалея і мастака Іосіфа Атрахімовіча — пад агульнай назвай “Пастаўшчына — мая любоў”.


Мерапрыемства сабрала шмат гараджан: фатографаў-аматараў, настаўнікаў і вучняў дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера, работнікаў культуры, сяброў, знаёмых А. В. Чалея і І. К. Атрахімовіча і проста неабыякавых да творчасці людзей. Адкрыла яго дырэктар “Старога млына” Т. М. Петух. Яна адзначыла, што Пастаўшчына багатая на таленавітых асоб, якія прапускаюць прыгажосць мясцін і падзей праз сваю тонкую душу і выказваюць пачуцці і ўражанні з дапамогай мастацкіх сродкаў. Работы фотамайстра і жывапісца ў залах Дома рамёстваў аб’яднаны невыпадкова. На думку Таццяны Мікалаеўны, яны вельмі падобныя, адрозніваюцца толькі формай выканання, а адчуванне свету і падзей у аўтараў аднолькавае.


У вялікай зале прадстаўлены ў асноўным фотаздымкі Антона Чалея ў каляровым і чорна-белым выкананні. На іх — прыгожыя куточкі нашага горада і раёна, помнікі архітэктуры, а таксама людзі розных узростаў і ў розных жыццёвых абставінах. І ў кожным чытаецца гісторыя: сям’і, пакалення, краіны.

 
А. В. Чалей.

— Калі ездзіў фатаграфаваць, у мяне часта пыталіся: для чаго? І я жартам адказваў: “Для фотавыставы”. Хоць на самай справе ніколі не думаў, што буду выстаўляцца, — распавядаў Антон Вацлававіч прысутным пра сваё захапленне. — Фотаапарат узяў у рукі яшчэ ў дзяцінстве. Раней гэта была аматарская здымка. А апошнія гадоў дзесяць падышоў да працэсу больш усвядомлена. І сёння вам меркаваць, што атрымалася. Хачу сказаць вялікае дзякуй свайму куратару, кіраўніку пастаўскага фотаклуба “Светосила” Андрэю Мацуру, які пераканаў мяне перарабіць многія фатаграфіі, і ў вы­ніку яны сталі па-іншаму глядзецца. ­Удзячны таксама Таццяне Мікалаеўне Петух, якая дапамагла аформіць выставу: усё скампанаваць, выбудаваць сюжэтную лінію.

Работы мастака.

Хараство роднага краю — галоўная тэма і жывапісных работ Іосіфа Атрахімовіча, якія займаюць частку вялікай і малую залу. Яе мастак раскрывае ў пейзажах і нацюрмортах. Асабліва актыўна пісаў іх на працягу апошняга года, пасля таго як Т. М. Петух прапанавала зрабіць персанальную выставу, перажываў, калі за дзень не атрымлівалася ўзяць у рукі пэндзаль.


Ж. У. Курдо віншуе І. К. Атрахімовіча з адкрыццём персанальнай выставы.

— Сёння я стаўлю кропку ў гэтым перыядзе сваёй творчасці, — прызнаўся мастак, калі яму далі слова. — Заўтра трэба пачынаць усё з новага ліста. Таму што тыя работы, якія вы бачыце, — ужо ўчарашні дзень. Неабходна рухацца наперад.

Як ужо гаварылася вышэй, на адкрыцці выстаў прысутнічалі сябры і калегі Антона Вацлававіча і Іосіфа Канстанцінавіча, якія таксама мелі магчымасць выказацца. Так, вядомы края­знаўца і пісьменнік І. М. Пракаповіч расказаў, што даўно сябруе з абодвума аўтарамі, быў сведкам іх станаўлення як творцаў і вельмі ўражаны ўбачанымі работамі. Пры гэтым зазначыў: А. В. Чалей і І. К. Атрахімовіч таленавітыя не толькі ў фатаграфіі і жывапісе. Першы — выдатны музыкант, спявак і рыбак. Другі спрабуе сябе ў літаратуры: піша прозу і вершы, нават выдаў уласны паэтычны зборнік. Сваім сябрам Ігар Міхайлавіч пажадаў далейшых творчых поспехаў, росту майстэрства і зачытаў прысвечаныя ім радкі.

Творчага даўгалецця і новых персанальных выстаў зычыла І. К. Атрахімовічу, уручаючы кветкі, дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера Ж. У. Курдо. А начальнік ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская разам з найлепшымі пажаданнямі ўручыла майстрам пэндзля і фатаграфіі дыпломы фестывалю «За значны ўклад у культурнае жыццё Пастаўшчыны». Музычныя віншаванні ім адрасаваў народны ансамбль народнай музыкі і песні “Вітанне”.
Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *