«Кідаюць драты на зубы і геніталіі, устаўляюць у задні праход» — украінскі журналіст пра зьняволеньне ў «данецкім Дахаў»
Украінскаму журналісту Станіславу Асееву 30 гадоў. 29 сьнежня яго вызвалілі з данбаскага палону ў межах абмену паміж так званымі «ДНР» і Ўкраінай. У месцах зьняволеньня, адно зь якіх Асееў называе канцлягерам, «данецкім Дахаў» мужчына правёў два з паловай гады.