«Апошні раз бачыў такое 35 год назад». Чаму на Нёмане пад Горадняй масава здохла рыба. ВІДЭА, ФОТА
У Нёмане і ягоным прытоку Котры ў ваколіцах Горадні рыбакі натыкаюцца на тысячы мёртвых рыбаў. Мясцовыя прыгадваюць, што падобнае апошні раз здаралася больш за 30 гадоў таму. Афіцыйная вэрсія — сьпёка. Але гарадзенцы ў яе ня вераць.