Акцыі пратэсту супраць Пашыньяна. Людзі прыйшлі да дачы, дзе ён жыве, і патрабуюць адстаўкі
У Ерэване на плошчы Свабоды адбываецца масавы мітынг апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна. Пасьля гэтага пратэстоўцы адправіліся маршам ад плошчы Свабоды да дачы ўрада, дзе жыве Пашыньян, і там запатрабавалі, каб той сышоў са сваёй пасады.