З Led Zeppelin зьнятае абвінавачаньне ў плягіяце
![З Led Zeppelin зьнятае абвінавачаньне ў плягіяце](http://gdb.rferl.org/15F2795D-575E-4976-A528-2DC5105A3B0E_w800_h450.jpg)
Да аўтарства адной з самых знакамітых рок-кампазыцыяў усіх часоў «Лесьвіца на нябёсы» ня будзе дададзена новых імёнаў. У чацьвер суд у Лос-Анджэлесе прызнаў, што пачатковыя акорды песьні не зьяўляюцца плягіятам, адкінуўшы прэтэнзіі гурту Spirit.