Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

З Эрмітажа — у Паставы


Нядаўна Пастаўшчыну наведала група турыстаў з санкт-пецярбургскага музея “Дзяржаўны Эрмітаж”.


Жыхароў паўночнай расійскай сталіцы да нас прывезла экскурсавод з Полацка Наталля Сергіенка. Госці самі выбралі маршрут па «жамчужынах» Віцебшчыны. Падчас чатырохдзённага знаходжання ў вобласці яны знаёміліся з яе ўсходняй і заходняй часткамі. Да прыезду ў Паставы наведалі памятныя мясціны Віцебска і Полацка, пабывалі ў Міёрах, Глыбокім, Асвеі, Росіцы і Камаях.

Першым месцам, куды турысты завіталі ў нашым горадзе, стаў Дом рамёстваў “Стары млын”. Тут іх сустракала дырэктар установы Т. М. Петух. Яна правяла ў выставачныя залы, дзе расказала пра гісторыю “Старога млына” і Пастаў, пазнаёміла з дзеючымі выставай абрэзкавага шыцця і фотавыставай “Горад. Гісторыя. Людзі”, якая адкрылася напярэдадні Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”. Але найбольшы інтарэс у расіян выклікала зала, дзе прадстаўлены разнастайныя народныя рамёствы, тое, чым займаюцца ў гуртках, студыях і майстэрнях “Старога млына”. Некаторыя экскурсанты ўпершыню ўбачылі старажытныя ткацкія станкі і прыстасаванні для апрацоўкі льну, пачулі, што з даўніх часоў Пастаўшчына славілася ім.

Затым гасцей вітаў народны клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду “Традыцыя”. Запрасіўшы іх да накрытага рознымі прысмакамі стала, удзельнікі клуба заспявалі беларускія народныя песні. А калі расіяне перакусілі і сагрэліся гарачым чаем на зёлках, уцягнулі іх у гульні і конкурсы.

— Ад знаходжання ў Беларусі ў нас самыя лепшыя ўражанні, — зазначыла навуковы супрацоўнік Эрмітажа Святлана Барысаўна Эйсмант. — Наша група складаецца з цікаўных людзей, якія працуюць у музеі, ходзяць туды на лекцыі, экскурсіі, выставы і любяць падарожнічаць. Мы самі складаем праграмы падарожжаў, знаходзім людзей, якія дапамагаюць іх арганізаваць. Падчас гэтай паездкі знаёмімся не толькі з краінай — яе прыродай, гісторыяй, архітэктурай, музеямі, але і з людзьмі. І, трэба сказаць, яны ў вас вельмі добразычлівыя. Шмат энтузіястаў, якія ствараюць свае музеі, вывучаюць родны край і фальклор. Уразіла вялікая колькасць помнікаў архітэктуры на Віцебшчыне, а найбольш — Сафійскі сабор у Полацку і ўнікальны касцёл у Камаях.

— У захапленні ад вашай краіны, — падтрымала сваю сяброўку былая блакадніца Ганна Віктараўна Якавенка. — У Беларусі я ўпершыню, даўно марыла яе наведаць, і нарэшце з’явілася такая магчымасць. Падабаецца ўсё: і беларускі народ, і прырода, і культура, якую трэба яшчэ пазнаваць і пазнаваць.

Са “Старога млына” расійскія турысты накіраваліся ў раённы краязнаўчы музей, супрацоўнік якога Вадзім Шышко правёў для іх экскурсію па горадзе. А затым адправіліся ў аграсядзібу “Салаў­іны гай”, адкуль вярнуліся ў Полацк.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
из ист:http://www.postawy.by/2015/07/z-ermitazha-u-pastavy/

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *