Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША паведаміў пра зьняцьце санкцыі зь «Белавія» і пра намер аднавіць працу амбасады ў Менску
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску абвясьціў пра скасаваньне санкцыяў супраць авіякампаніі «Белавія», а пасьля сустрэчы сказаў пра намер аднавіць дзейнасьць амэрыканскай амбасады ў Менску.