Лідару АГП Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне
Яго будуць судзіць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Artykuł Лідару АГП Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне. Яго будуць судзіць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу („Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”), паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Старшыня Менскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева таксама праходзіць падазраванай па гэтым жа артыкуле. Уначы з 5 на 6 жніўня Аляксееву і Казлова этапуюць у СІЗА на Валадарскага. Яны прызнаныя палітвязнямі.
Artykuł Лідару АГП Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.