«Заблякуем вашых дзяцей у краіне і прыйдзем у ваш дом». Як рэжым павіншаваў беларусак з Днём маці
Першая навіна, якую я прачытала сёньня, у Дзень маці, была пра тое, што ў Беларусі абвясьцілі так званую антытэрарыстычную апэрацыю. Тысячы маці па ўсёй краіне атрымалі такі падарунак на сьвята — рэжым дадаў у іхнае жыцьцё новых рызык і небясьпек і быццам бы аформіў гэта ў адпаведнасьці з законам.