„Праўду не знішчыць”
Павел Латушка пра прысуды па справе «тут.бай».
Artykuł „Праўду не знішчыць” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння рэжым дыктатара прысудзіў чатыром жанчынам 44 гады турмы. Інтэлектуальнай эліце Беларусі — журналісткам, паліталагіням, эксперткам.
Марыне Золатавай, Людміле Чэкінай, Валерыі Касцюговай, Таццяне Кузінай. Моцным і разумным жанчынам. За такім жорсткім прысудам хаваецца адно — страх. Павел Латушка асудзіў сённяшнія прысуды. Cёння зразумела адно — як бы рэжым не спрабаваў знішчыць і растаптаць праўду, яна ўсё роўна дойдзе да беларусаў. А пакуль мы будзем рабіць усё, каб пра гэтую праўду ведалі ва ўсім свеце і змагацца за тое, каб усе палітвязні выйшлі на волю! Адзначае Павел Латушка.
Нагадаем, Менскі гарадскі суд пакараў сёння палітолага Валерыю Касцюгову і экспертку даследчага праекта bipart Таццяну Кузіну 10-цю гадамі калоніі агульнага рэжыму – кожную. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах: „захоп ўлады”, „шкода нацыянальнай бяспецы” і „распальванне варожасці”.
Менскі гарадскі суд таксама сёння вынес прысуды па справе тут.бай. Галоўную рэдактарку выдання – Марыну Золатаву і былую генеральную дырэктарку Людмілу Чэкіну – пакаралі 12-цю гадамі калоніі кожную.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Праўду не знішчыць” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.