Чые верталёты насамрэч парушылі паветраную прастору? МУС Польшчы заяўляе пра правакацыі афіцыйнага Менску
Высунутыя Менскам абвінавачаньні ў парушэньні паветранай прасторы Беларусі зьяўляюцца «спробай адказаць на вельмі рэзкі пратэст» Варшавы ў сувязі з залётам у польскую прастору двух беларускіх верталётаў у жніўні, заявіў 2 верасьня міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.