«Фабрыкі троляў» знайшлі ў 30 краінах, у тым ліку ў Беларусі
Урады 30 краінаў спрабуюць уплываць на грамадзкую думку з дапамогай аплачаных камэнтароў у сацыяльных сетках. Так званыя «фабрыкі троляў» дзейнічаюць у Расеі і Кітаі, а таксама ў Беларусі, Украіне, Казахстане і шэрагу іншых дзяржаваў.