Францускі консул Карын Бардзье выехала ў Гомель, дзе раённы суд сёньня а 10-ай раніцы пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні падарожніка з Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі і незаконным абароце атрутных рэчываў.