«Канада — гэта Беларусь, якой удалося». Беларуска з Таронта пра тое, чаму і за мяжой трэба быць беларусам
Хакей, кляновы ліст і Сэлін Дыён. Гэта традыцыйны набор ведаў беларуса пра Канаду. А ў беларусаў, якія жывуць у Канадзе, іх новы дом асыцыюецца з радзімай: існаваньне ў ценю магутнага суседа, прагматычныя і рахманыя людзі, якія больш за 100 гадоў шукаюць сваю ідэнтычнасьць.