БАТЭ згуляў унічыю з «Црвэна Звэзда» і апусьціўся на апошняе месца ў групе
23 лістапада на «Барысаў Арэне» адбыўся чарговы матч групавой стадыі футбольнай Лігі Эўропы. Мясцовы БАТЭ прымаў бялградзкую «Црвэну Звэзду». Гульня закрыла міжнародны футбольны сэзон у Беларусі.