Галасы далёкіх дарог
Калі ўспамінаю Валянціна Антонавіча Лукшу, міжвольна прыгадваю знакамітую некалі песню «Стаяць на рэйдзе нашы брыганціны…», аўтарам тэксту якой і быў паэт. Гэтая песня «родам» з гадоў юнацтва многіх, каму сёння пад семдзесят ці нават ужо і болей. Калі яна ўпершыню прагучала, усе мы былі маладыя: малады быў Валянцін Антонавіч, якому на той час споўнілася ўсяго 29 гадоў; кампазітару Ігару Лучанку, які паклаў верш на музыку, — на год меней. Песня настолькі спадабалася ўсім, што адразу, карыстаючыся сённяшнімі паняццямі, стала хітом.
Беларуская