20 сьнежня ў Прэсавым клюбе ў Менску пройдзе публічная дыскусія «Аўтарытарызм сёньня», прымеркаваная да 45-годзьдзя з дня нараджэньня выбітнага беларускага палітоляга Віталя Сіліцкага. Дыскусія прысьвечаная яго інтэлектуальнай спадчыне, а таксама ідэям яго апошняй кнігі «Доўгая дарога ад тыраніі».