Людзі з абмежаваньнямі, якія засьведчылі, што абмежаваньняў няма — так можна сказаць пра сёлетніх ляўрэатаў прэміі «Людзі Свабоды» — ад Аляксандры Чычыкавай, «Міс Сусьвет-2017» у інвалідным вазку, да Кіры Ламейкі, якая, нягледзячы на дзесяткі пераломаў костак, надае новы сэнс прыметніку «нязломная».