Сёньня Ўкраіна адзначыла 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. 22 студзеня 1918 г. быў прыняты Чацьвёрты ўнівэрсал (дакумэнт) Украінскай Цэнтральнай Рады. Праз год, 22 студзеня 1919, адбылося аб’яднаньне Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі.