Як вынікае з сёлетняга штогадовага пасланьня Трампа ён у супрацьстаяньні расейскай (і кітайскай) пагрозам больш спадзяецца на традыцыйныя шляхі стрымліваньня — павялічэньне выдаткаў на абарону і аднаўленьне ядзернага патэнцыялу. З гэтага зусім не вынікае, што ён наагул адмаўляецца ад санкцыйных сродкаў, што ён ніколі не пашырыць санкцыйны сьпіс адносна Расеі. Ён пакідае за сабой розныя магчымасьці, санкцыйныя ў тым ліку.