Беларусам стала прасьцей атрымаць дазвол на пражываньне ў Польшчы і працаваць ва ўсім Эўразьвязе
12 лютага ў сілу ўступілі папраўкі да закону аб іншаземцах. Паводле зьменаў у законе, грамадзяне краін спа-за Эўразьвязу могуць пераносіць свае кампаніі ў Польшчу і на гэтай аснове атрымліваць дазвол часова знаходзіцца ў краіне.