Стралок з Флорыды належаў да амэрыканскай расісцкай арганізацыі
Лідэр амэрыканскага нацыяналістычнага руху «Рэспубліка Флорыда» Джордан Джэрэб паведаміў пра тое, што 19-гадовы Нікалас Круз, які ўчыніў напярэдадні страляніну ў школе, у выніку якой загінулі 17 чалавек, належаў да ягонай арганізацыі.