Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заклікала Эўразьвяз як мага хутчэй пачаць перамовы аб заключэньні дагамовы аб супрацоўніцтве ў галіне бясьпекі. Паводле яе, гэтая дамова магла б пачаць дзейнічаць ужо у 2019 годзе, на які заплянаваны выхад Брытаніі з ЭЗ.