Госьць Інтэрвію тыдня — актывіст грамадзянскай кампаніі Legalize Belarus Пётар Маркелаў. Ён заяўляе, што трэба адмяніць крымінальнае пакараньне за захоўваньне кантраляваных рэчываў у малых колькасьцях, тлумачыць, чаму палітыку «вайны з наркотыкамі» трэба зьмяніць на палітыку зьмяншэньня шкоды, і настойвае на тым, каб перастаць ужываць тэрмін «наркотыкі» ў адносінах да такіх рэчываў, як марыхуана.