Кніга, якая можа дапамагчы ўладкаваць Беларусь
У ЗША гэтую публікацыю называюць найлепшай кнігай пра Амэрыку апошніх гадоў. Але я ва ўспамінах Джэймса Вэнса «Лапцюжная элегія» (Hillbilly Elegy) пабачыў праблему многіх беларусаў — як вырвацца зь беднасьці і пачаць годна жыць? Адказ Вэнса можа шакаваць. Бо ён зусім не пра ўладу.