Кіроўцу, які ўехаў у натоўп людзей у Таронта, выстаўлены абвінавачаньні
25-гадовы Алек Мінасян абвінавачаны ў забойстве 10 чалавек і замаху на забойства 13 чалавек. Двое загінулых — грамадзяне Паўднёвай Карэі. Сьцяг на парлямэнцкім узгорку ў Атаве прыспушчаны.