Армянская апазыцыя правядзе мітынг у Гюмры, дзе знаходзіцца вайсковая база Расеі
У Армэніі апазыцыя мае намер у пятніцу правесьці мітынг пратэсту ў Гюмры — у горадзе, дзе знаходзіцца расейская вайсковая база. Мітынгі ў Ерэване ў бліжэйшыя два дні будуць прыпыненыя, заявіў лідэр пратэставага руху, кіраўнік парлямэнцкай фракцыі «Елк» Нікол Пашыньян.