Кожны дзень верш у Фэйсбуку — 83-гадовы паэт выдаў 11-ы паэтычны зборнік
Каля тысячы сяброў Уладзімера Папковіча штодня чакаюць ад яго новых паэтычных радкоў. Паэт, аўтар дзясятка кніг вершаў, а да таго ж і перакладаў зь нямецкай мовы, абраў аўдыторыю Фэйсбуку ў якасьці першых чытачоў.