Іран праводзіць перамовы аб захаваньні ядзернай зьдзелкі
Міністар замежных справаў Ірана Махамад Джавад Зарыф і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыка Магерыні выказалі надзею, што ім удасца захаваць ядзернае пагадненьне па іранскай атамнай праграме, нягледзячы на выхад з яго ЗША.