7 чэрвеня суд Калінкавіцкага раёну пакараў журналіста-фрылянсэра з Гомлі Кастуся Жукоўскага штрафам на 735 рублёў — за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканалу «Белсат». Гэта ўжо трэці падобны штаф за тыдзень і сёмы ад пачатку году.