Рэспубліканскі круглы стол, прысвечаны беларускай літаратуры, пройдзе ў НАН
21 чэрвеня ў 10.00 у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, д.1, корп.2) адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”.
Адно з найбольш актуальных пытанняў, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, – фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў. Мэта мерапрыемства — асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.
Беларуская