Лукашэнка патлумачыў, чаму Пуцін «дагрузіў» Бабіча яшчэ і пасадай спэцпрадстаўніка
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1» пракамэнтаваў прызначэньне Міхаіла Бабіча амбасадарам у Беларусі і спэцпрадстаўніком прэзыдэнта Расеі па разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю, перадае БЕЛТА.