Апазыцыйныя актывісты Леанід Кулакоў і Майя Навумава аштрафаваныя на 40 базавых велічынь кожны (980 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць судовага рашэньня ў дачыненьні да лідэраў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Такое рашэньне 27 жніўня прыняў Маскоўскі раённы суду Менску, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».