Флэшмоб са скаргамі на дыскрымінацыю: быць героем ці ахвярай
Публічныя скаргі на дыскрымінацыю як кампанія — сродак змаганьня ці «алімпіяда ахвяраў»? Якой рэакцыі беларускага грамадзтва можна чакаць на такую кампанію? Які крытэр адрозьненьня сапраўднай і ўяўнай дыскрымінацыі?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце кіраўніца арганізацыі «Яе правы» Аляксандра Дзікан, журналістка і пісьменьніца Алена Германовіч і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст