Што робіць чалавек, зь дзяцінства пазбаўлены радзімы? Ён пачынае яе шукаць. І знаходзіць сьляды радзімы найперш у культуры. Зьміцер Бартосік напісаў пра гэта сваю новую кнігу, якая называецца «Клініка кітайскага дантыста» і складзеная на падставе падарожжаў аўтара па забытых адрасах культуры.