Госьць «Інтэрвію тыдня» — палітоляг Юры Чавусаў. Ён нагадвае, што паводле Канстытуцыі дзяржава ня можа ўстанаўліваць абавязковую ідэалёгію, заяўляе, што Лукашэнку патрэбная не ідэалёгія, а палітработнікі, і тлумачыць, чаму дзеяньні газэты «Беларусь сегодня» выглядаюць як ідэалягічная дывэрсія.